Поиск по библиографии: (<.>A=Кукраш, Леанід Васільевіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1938)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Кукраш, Леанід Васільевіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1938).
Месца нараджэння: в. Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Вучоны ў галіне раслінаводства, селекцыянер. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002). Доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя працы ў галіне селекцыі, земляробства і раслінаводства. Унёс уклад у распрацоўку тэхналогіі вырошчвання зернебабовых культур, рашэнне праблем вытворчасці расліннага бялку, павышэнне прадуктыўнасці збожжавай гаспадаркі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ў Беларусі шырока разгорнуты работы па селекцыі гароху і яравой вікі. У выніку створаны і раянаваны сарты гароху новых марфатыпаў "Белус", "Агат", "Беларус", "Світанак", яравой вікі "Наталі". Сааўтар створанага ў Беларусі сорта яравога трыцікале "Інэса". Аўтар больш за 180 навуковых прац, 7 манаграфій. Інфармацыя на 2020.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8.